Ciapierashnija prajekty
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
| Дата: | 2009-2012 |
Характарыстыка: ![]() | Гэта праект для маладых актыўных беларусаў і іх аднагодкаў з Літвы і Швецыі, якія хочуць стаць прафесійнымі назіральнікамі за выбарамі. Цягам трох гадоў некалькі набораў маладзёнаў будуць набываць акадэмічныя (на базе ЕГУ) і практычныя веды (падчас місіяў на выбары ў розныя краіны, напр. Грузію, Украіну, Нарвегію і г.д.). Падрабязнасці - тут. |
Будуйма масты: узмацненне сувязяў паміж літоўскім і беларускім грамадствамі
| Дата: | 2009 |
Характарыстыка: ![]() | У межах праекту праходзяць беларуска-літоўскія канцэрты салідарнасці, увосень - заключны фестываль праекту "169 км" (адлегласць паміж Вільняй і Менскам) і выпуск аднайменнай кружэлкі з песнямі музыкаў абедзвюх краін - на знак падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ды збліжэння дзвюх краін. Таксама здымаецца дакументальны фільм пра праблему візавага рэжыму, што стварае новую жалезную сцяну паміж беларусамі і суседнімі краінамі. |










