| | | | Таму, хто ведае, куды йдзе, свет дае дарогу (Д.С.Джордан) Каманда Мар'яна Ільіна
Старшыня
 | | Нарадзілася ў 1986г. ў Вільні. Атрымала адукацыю палітолага-міжнародніка ў Віленскім універсітэце. У JuBIC прыйшла ў 2005г. ў якасці валанцёра на адзін праект. Пазней актыўна ўцягнулася ў дзейнасць арганізацыі і дарасла да пасады старшыні. Мар'яне падабаеццца працаваць з ініцыятыўнымі людзьмі, якія не толькі калегі, але і блізкія сябры. | Таццяна Бабіч
 | | Таццяна з Глыбокага, першую вышэйшую атрымала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, потым паступіла ў ЕГУ і ў 2005 г. прыйшла ў ЮБІЦ. Цяпер Таццяна на магістратуры ЕГУ даследуе сусветную і беларускую культурную спадчыну, а таксама працуе ў студэнцкай службе. | Анастасія Панасевіч
 | | Наста з Лянтварыса, вучыцца ў Інстытуце міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага універсітэта. У ЮБІЦы з 2008 г. Цікавіцца музыкай, паэзіяй, гісторыяй. Любіць слухаць беларускія песні, асабліва гурт NRM, а таксама чытаць кнігі беларускіх аўтараў, бо лічыць, што беларуская мова выключна прыгожая. Як сябра JuBIC, Анастасія жадае, каб людзі ў Літве маглі пачуць гэтую мову і спазнаць беларускую культуру. | Анастасія Матчанка
 | | Анастасія скончыла Еўрапейскі гуманітарны універсітэт паводле спецыяльнасці "Міжнароднае права". Уступіўшы ў ЮБІЦ у 2009 г., яна стала рухавіком праекту па назіранні за выбарамі. Як грамадзянка Беларусі, яна імкнецца падымаць пытанні, актуальныя для краіны, на міжнародным узроўні. Насці падабаецца працаваць у шмат- і міжкультурнай абстаноўцы, якая пануе ў ЮБІЦы і ў праектах, у якіх яна бярэ ўдзел.
| Томас Тамілінас
 | | Шчыры віленчук з каранямі ў літоўска-беларускім памежжы Томас - заснавальнік ЮБІЦа і актыўны яго сябра. Палітолаг па адукацыі і грамадскі дзеяч па прызванні, ён працуе дапаможцам дэпутата Сойму Літвы, нястомна імкнецца да паляпшэння якасці дэмакратыі ў Літве і ва ўсім рэгіёне, змагаецца за правы прафсаюзаў, меншасцяў, паспалітага люду. Любіць выбары, праекты, апроч таго - бацька двух дзяцей. | Вадзім Вілейта
 | | Выпускнік міжнародных адносінаў і паліталогіі Віленскага універсітэта, літоўска-беларускі журналіст, аналітык і шматмоўны перакладчык, заснавальнік і першы старшыня ЮБІЦ. Жыве з жонкай і дачкой у Вільні, але часта наведвае родную Горадню, куды марыць калі-небудзь паехаць хуткасным еўрапейскім экалагічным цягніком без візаў і праверкі пашпартоў. |
Заснавальнiкi JuBIC і ганаровыя сябры>> | | |