| | | | Заснавальнiкi JuBIC і ганаровыя сябры Данатас Бядульскіс
 | | Не проста заснавальнік, але ідэйны быцька ЮБІЦу, палітолаг-міжнароднік, цяпер - прафесійны піяршчык. | Моніка Лаўрынавічутэ
 | | Моніка - былая актывістка студэнцкага самакіравання Віленскага універсітэту, брала ўдзел у стварэнні ЮБІЦа, была строгай і крытычнай сябрай Рэвізійнай камісіі арганізацыі.
| Жывіле Дамбраўскайтэ
 | | Жывіле - актывістка ЮБІЦ яшчэ з часоў заснавання. Працавітая актывістка ў праектах арганізацыі. На дадзены момант далей працуе на ніве беларушчыны ў Літве - у Цэнтры ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў. | Лаўрына Заляцкайтэ
 | | Лаўрына як ніхто іншы добра давала рады з юбіцаўскімі паперамі, без якіх прафесійная арганізацыя існаваць, на жаль, не можа. Потым з'ехала на вучобу ў Данію, адкуль і цяпер сочыць і хварэе за сваю арганізацыю. | Валера Руселік
 | | Валера з Горадні, музыка, паэт, журналіст і грамадскі дзеяч, вучыўся ў ЕГУ і быў абраны на старшыню ЮБІЦу, якому маральна дапамог выбрацца з дэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і паразы Плошчы. Потым нашы шляхі з Валерам разышліся праз светапоглядавыя і арганізацыйныя супярэчнасці. Тым не менш, арганізацыя шануе яго заслугі і надала Валеру імя ганаровага сябры арганізацыі.
| | | |