JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2010.09.28

    Увага! Арганізацыя змяніла назву і пераехала


    Сябры, старога JuBIC'a больш няма, мы змянілі назву на Belarus Watch (ByWatch) і перасунуліся на новы адрас - www.belaruswatch.org. Будзем радыя, калі завітаеце!


    2010.06.17

    Пасля трагедыі: Польшча выбірае, беларусы - назіраюць


    На маючых адбыцца датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у суседняй краіне - дэсант беларускіх, літоўскіх і шведскіх маладых назіральнікаў. Група з больш як 30 чалавек, пераважна актывістаў беларускіх НГА і студэнтаў ЕГУ, наведае Варшаву, Беласток і іншыя мясціны Польшчы з мэтай ацаніць якасць працэсу галасавання і падліку галасоў. 

    Падрабязнасці »


    2010.06.03

    Назіранне за выбарамі: новы набор удзельнікаў!


    Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праекце ЮБІЦ і партнёраў "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка". Першая місія для новага набору - у кастрычніку 2010 г., у Латвію або Боснію і Герцагавіну. Удзел у праекце бярэ пераважна моладзь з Беларусі, таксама з Літвы і Швецыі.  

    Падрабязнасці »


    2010.04.29

    Назіранне за мясцовымі "выбарамі" ў Беларусі


    Новы досвед для ўдзельнікаў праекту JuBIC і партнёраў "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" - у мінулыя выходныя маладзёнам давялося адсочваць працэс галасавання за кандыдатаў у мясцовыя саветы. Ці тое, што пабачылі назіральнікі-навучэнцы на ўчастках, можна назваць выбарамі? Уражаннямі ў сваім артыкуле дзеліцца адзін з удзельнікаў праекту. 

    Падрабязнасці »


    2010.04.05

    Інтэрв'ю пра аблягчэнне візавага рэжыму для беларусаў


    Еўразвяз хоча спрасціць механіхм выдачы візаў, але насустрач не ідзе афіцыйны Менск – прыблізна так на нашы пытанні адказаў прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель (Jean-Eric Holzapfel). Інтэрв'ю будзе выкарастанае ў абноўленым фільме „Памежжа“, знятым JuBIC'ам сумесна з тэлеканалам „Белсат“. Фільм выклікаў вялікі інтарэс у літоўскім Міністэрстве замежных спраў.
    прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель

    Падрабязнасці »


    2010.03.09

    Забойства напярэдадні вясны


    У ноч з 6 на 7 сакавіка 2009 года ў Салігорску, ва ўзросце 33 гадоў, у выніку несправядлівага судовага прысуду і паклёпу ў дзяржаўнай прэсе, скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Палякова. Пра жыццё, абставіны і прычыны смерці праваабаронцы, разважаюць сябры, калегі, былыя палітвязні.

    Падрабязнасці »


    2010.03.03

    JuBIC чальцом міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека


    Наша арганізацыя на правах паўнапраўнага чальца ўступіла ў партнёрства з Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, стаўшы такім чынам часткаю вялікай праваабарончай сеткі. "Спадзяемся, што працуючы поруч з такімі моцнымі праваабарончымі структурамі, як "Вясна", Хельсінкскі камітэт, БАЖ, а таксама з дзесяткамі партнёраў ва ўсім свеце, мы зможам больш зрабіць для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі," - кажа старшыня JuBIC Мар'яна Ільіна.   

    Падрабязнасці »


    2010.01.28

    У падтрымку альтэрнатыўнай вайсковай службы ў Беларусі


    ЮБІЦ далучыўся да ліста некалькіх грамадскіх і праваабарончых арганізацыяў краін Еўропы да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку грамадзяніна Беларусі Івана Міхайлава і іншых, якія пераследуюцца за адмову ісці ў войска і браць у рукі зброю з рэлігійных меркаванняў.
    Падрабязнасці »


    2010.01.24

    Беларуска-літоўска-скандынаўская місія ва Украіне


    Presidential Elections in Ukraine17 студзеня адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны. 13-20 студзеня ў рамках праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” прадстаўнікі студэнцтва і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама Літвы, Швецыі і Нарвегіі – звыш 50 чалавек – наведалі Адэскую, Данецкую, Кіеўскую і Львоўскую вобласці, каб на ўласныя вочы "подивитися" на кампанію па выбарах кіраўніка суседняй дзяржавы.
    Падрабязнасці »


    2010-11-10

    Увага! Арганізацыя змяніла назву і пераехала


    Сябры, старога JuBIC'а больш няма, мы змянілі назву на Belarus Watch (ByWatch) і перасунуліся на новы адрас - www.belaruswatch.org. Будзем радыя, калі завітаеце!


    1 2 3