JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2009.12.08

    JuBIC стварыў фільм "Памежжа", запрашаем на прагляд


    BorderLand15 снежня а 15.00 ў Беларускім Доме правоў чалавека (Latako 3, Вільня) адбудзецца першы паказ дакументальнага нарысу "Памежжа" (BorderLand). Фільм прысвечаны "візавай" заслоне, якая балюча адбіваецца на лёсах людзей, раздзяляе сем'і, разбурае гаспадарку, міжчалавечыя і міжкультурныя кантакты. Гэта як нідзе відавочна праяўляецца ў беларуска-літоўскім памежжы, уздоўж мяжы, якой яшчэ нядаўна не было - ніколі не было.


    Падрабязнасці »


    2009.12.06

    Змены ў выбарчае заканадаўства: для назіральнікаў ніякіх шанцаў


    Tomilinas

     

    Паляпшэння ўмоваў правядзення выбараў у Беларусі пасля ўнесеных у выбарчае заканадаўства паправак не адбудзецца, лічаць міжнародныя назіральнікі. Наша арганізацыя, задзейнічаная разам з партнёрамі ў праекце па назіранні за выбарамі, лічыць, што калегаў-назіральнікаў у Беларусі, хутчэй за ўсё, не дапусцяць да урнаў. Нашае меркаванне - тут:

    ЦИК и парламент Беларуси наблюдателей не обнадежили (www.naviny.by)Міжнародныя назіральнікі: «Увесь сэнс назірання за выбарамі ў Беларусі зводзіцца да нуля» (Хартыя'97)



    2009.12.02

    Беларусы - "парадаксальная нацыянальная самасвядомасць"


    Пра беларускую прысутнасць у Літве, у тым ліку пра дзейнасць ЮБІЦа, піша віленская польская газета "Kurier Wileński".
    Падрабязнасці »


    2009.11.29

    Фотаздымкі з Фестываля салідарнасці (+відэа з першага канцэрту)


     

    Відэа з першага Канцэрту салідарнасці: Дзень беларуска-літоўскай салідарнасці 2008.11.15


    Падрабязнасці »


    2009.11.16

    Фестываль беларуска-літоўскай салідарнасці


    28 лістапада а 18.00 Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў запрашае Вас на канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці, што пройдзе ў клубе „Artistai" (Šv. Kazimiero g., 3), у самым цэнтры віленскага Старога горада. Спампуйце альбом "169 км" (14 песень)!
    Падрабязнасці »


    2009.11.09

    Беларусы: "Вільня наша"?


    Сябра Ўправы ЮБІЦ Вадзім Вілейта ў артыкуле на навінавым партале DELFI зняпраўджвае міф, што ўсё яшчэ падтрыліваецца некаторымі аналітыкамі, нібыта літоўцаў і беларусаў падзяляюць нявырашаныя канфлікты з нагоды інтэрпрэтацыі гісторыі. Спадчына ВКЛ нас яднае, а не падзяляе!

    Падрабязнасці »


    2009.10.27

    Беларуска-літоўская салідарнасць разварушыла віленскі клуб PoGo!


    Ліна Новік, ЕўрарадыёУ віленскім бары "PoGo" прайшоў канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці, на якім выступілі "хлапечая" каманда з Беларусі і "дзявочая" з Літвы. Канцэрт сабраў стракатую публіку наведнікаў, расчараваных не зафіксавана.

     


     


    Падрабязнасці »


    2009.10.21

    Канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці


    25 кастрычніка а 17.00 Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў запрашае Вас наведаць канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці ў новым віленскім бары PoGo (вул. Vilniaus, 12). У канцэрце возьмуць удзел 2 энергічныя маладыя музычныя гурты з Беларусі ды Літвы.

    Падрабязнасці »


    2009.09.30

    Дзень беларуска-літоўскай салідарнасці


    20 верасьня а 18.00 Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў запрашае Вас адзначыць дзень беларуска-літоўскай салідарнасці у Доме правоў чалавека ў Вільні (вул. Латако 3), дзе збяруцца беларускія ды літоўскія барды - Алесь Лабаты і Эрнэстас Брузбартас.

    Падрабязнасці »


    2009.09.16

    Прэзідэнт Беларусi ў Літвe


    Запрашэнне беларускага прэзідэнта ў Літву - гэта відавочная змена ў замежнай палітыцы афіцыйнай Вільні, якую нельга ацэньваць адназначна.

    Падрабязнасці »


    « 1 2 3