|
20 верасьня а 18.00 Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў запрашае Вас адзначыць дзень беларуска-літоўскай салідарнасці у Доме правоў чалавека ў Вільні (вул. Латако 3), дзе збяруцца беларускія ды літоўскія барды - Алесь Лабаты і Эрнэстас Брузбартас. Алесь Лабаты - малады, таленавіты выканаўца з Менску. Эрнэстас Брузбартас - актор муніцыпальнага тэатру драмы Марыямпале. Уваход: свабодны Будзьма разам! Арганізатары: Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў, Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня), Мiнiстэрства замежных спраў Лiтоўскай Рэспублiкi 
|