JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2009.11.16

    Фестываль беларуска-літоўскай салідарнасці


    28 лістапада а 18.00 Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў запрашае Вас на канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці, што пройдзе ў клубе „Artistai" (Šv. Kazimiero g., 3), у самым цэнтры віленскага Старога горада.

     

    У фестывалі сваю творчасць прэзентуюць музыкі і гурты з Літвы ды Беларусі, якія бралі ўдзел у ранейшых канцэртах салідарнасці. На суд грамадскасці будзе прадстаўленая агульная кружэлка ўсіх выканаўцаў „169 км" (усяго-ткі такая адлегласць падзяляе нашыя сталіцы - Вільню і Менск).

     

    Госці фестываля змогуць атрымаць экземпляр кружэлкі з запісамі 14 найлепшых песняў па-літоўску і па-беларуску ў падарунак.

     

    Удзельнікі канцэрту:

     

    LT:

    Andrius Zalieska ir Aurimas Driukas

    Mindaugas Ancevičius

    Ernestas Bruzbartas

    гурт In GVK

     

    BY:

    Алесь Дзянісаў

    Алесь Лабаты

    гурт Handmade

     

    Уваход вольны!!!

     

    Песні альбома "169 км":

     

    1. A.Zalieska ir A.Driukas - Meilės jėga (Сіла кахання)
    2. Handmade - Tolki razam
    3. E.Bruzbartas - Ten (Там)
    4. M.Ancevičius - Apie regėjimą (Пра зрок)
    5. A.Dzianisau - Nalivaj!
    6. Kreivas ir Raimonda - Aukštyn (Дагары)
    7. E.Bruzbartas - Skydas (Шчыт)
    8. A.Dzianisau - Radyjaktyuny snieg
    9. A.Labaty - Leanidy
    10. Kreivas ir Raimonda - Kaip mane pieštum? (Як бы ты мяне маляваў?)
    11. In GVK - Pajautos slėnio daina (Песня даліны Паяўта)
    12. A.Labaty - Spirtu, Medsiastra!
    13. A.Zalieska ir A.Driukas - Pūkuotuko daina (Песня Віні-Пыха)
    14. Handmade - Postmadernizm

     

    Вокладка альбома 1, 2.

     

     

    Канцэрт ладзіць JuBIC (Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў)

    Падтрымлівае - Міністэрства замежных спраў Літвы

     

    Будзьма разам!

    www.jubic.org



    Komentarai (0):
    Імя*: Эл. пошта:
    Каментар*:
    « Назад