JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2010.04.05

    Інтэрв'ю пра аблягчэнне візавага рэжыму для беларусаў


    Еўразвяз хоча спрасціць механіхм выдачы візаў, але насустрач не ідзе афіцыйны Менск - прыблізна так на нашы пытанні адказаў прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель (Jean-Eric Holzapfel). Інтэрв'ю будзе выкарастанае ў абноўленым фільме „Памежжа", знятым JuBIC'ам сумесна з тэлеканалам „Белсат". Фільм выклікаў вялікі інтарэс у літоўскім Міністэрстве замежных спраў.

     

    Падчас візіту ў Вільню, Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў Еўразвяз за завышаныя кошты на візы і дыскрымінацыю беларусаў у візавым пытанні.

     

    Аднак менавіта беларускі бок марудзіць з падпісаннем дакументаў аб палегчаным памежным руху з Польшчай і Літвой, на нашае пытанне адказаў Ж.-Э. Гольцапфель.

    прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель

     

    "Паміж Польшчай і Беларуссю такое пагадненне было падпісанае і чакае згоды Прэзідэнта. Як толькі Прэзідэнт Беларусі зацвярджае гэтае пагадненне, беларускія грамадзяне атрымаюць шмат магчымасцяў на вольны рух праз мяжу ў Польшчу, - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕК ў Менску. - Тая ж сістэма прадугледжаная для Літвы. На дадзеным этапе не хапае подпісаў з боку Беларусі."

     

    Прадстаўнік Бруселя запэўніў нашу арганізацыю, што Еўразвяз зацікаўлены палегчыць візавыя пакуты беларусаў не толькі з памежных рэгіёнаў. "Мы працуем над гэтым, і прызнаем у якасці прыярытэтнай мэты для Беларусі і ЕЗ, бо жадаем, каб беларускія грамадзяне рухаліся больш лёгка ў ЕЗ, гэта сапраўды вельмі важна. Але каб дасягнуць гэтай мэты, нам трэба працаваць разам з беларускімі ўладамі".

     

    "Усё ў руках Беларусі", - абагульняе дыпламат.

     

    Інтарэс з боку літоўскага МЗС

    Фільм "Памежжа", які апавядае пра абсурдныя сітуацыі і балючы ўплыў "візавай заслоны" на жыцці людзей абапал мяжы, быў зняты JuBIC'ам у мінулым годзе ў партнёрстве з "Белсатам" і літоўскім Міністэрствам замежных спраў (МЗС).

     

    Пасля таго, як фільм быў зняты, літоўскае МЗС праявіла да яго вялізны інтарэс.

     

    "Нас радуе, што МЗС стала не толькі спонсарам, але і актыўным спажыўцом гэтай стужкі," - гаворыць старшыня нашай арганізацыі Мар'яна Ільіна.

     

    У Міністэрстве прайшлі ажно два прагляды фільма з удзелам практычна ўсяго кіраўніцтва. "На такі поспех у асяродку адной з асноўных мэтавых аўдыторыяў мы нават не разлічвалі. Важна, каб дыпламаты ведалі, чым жывуць простыя людзі ў Беларусі і Літве".

     

    BorderLandМенавіта па просьбе літоўскага Міністэрства JuBIC пагадзіўся папоўніць фільм размовай з прадстаўніком Еўракамісіі, а таксама літоўскага Сойму.

     

    "Памежжа" таксама глядзелі дыпламаты з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.




    Komentarai (0):
    Імя*: Эл. пошта:
    Каментар*:
    « Назад