JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2010.03.03

    JuBIC чальцом міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека


    Наша арганізацыя на правах паўнапраўнага чальца ўступіла ў партнёрства з Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, стаўшы такім чынам часткаю вялікай праваабарончай сеткі. "Спадзяемся, што працуючы поруч з такімі моцнымі праваабарончымі структурамі, як "Вясна", Хельсінкскі камітэт, БАЖ, а таксама з дзесяткамі партнёраў ва ўсім свеце, мы зможам больш зрабіць для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі," - кажа старшыня JuBIC Мар'яна Ільіна.

     

    3 сакавіка 2010 г. на агульным сходзе саўладальнікаў Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні было прынятае адзінагалоснае рашэнне аб прыняцці JuBIC у склад чальцоў асацыяцыі. Гэта азначае, што наша арганізацыя, працягваючы дзейнасць у Літве, будзе аказваць дапамогу ў працы наймацнейшых беларускіх праваабаронцаў па ўзмацненні традыцыяў павагі да правоў чалавека ў пост-савецкай Беларусі, абароне асобаў, пацярпелых ад сістэмы, і ўдасканаленні прававога асяроддзя.

     

    Інтарэсы JuBIC у ДПЧ будзе прадстаўляць старшыня арганізацыі Мар'яна Ільіна.

     

    "JuBIC - не праваабарончая арганізацыя, аднак узмацненне правоў чалавека - гэта ключ да дасягнення асноўных мэтаў нашай НГА: шчыльнейшых сувязяў Беларусі з Літвой і ЕЗ, агульнай дэмакратызацыі краіны, - гаворыць М. Ільіна. - Мы таксама імкнемся падкрэсліць важнасць забеспячэння ў Беларусі і Літве каштоўнасцяў правоў і свабодаў асобы. У дзейнасці арганізацыі мы акцэнтуем права на свабоду руху, якая шмат для каго з беларусаў цяпер абмежаваная па прычыне візавай заслоны паміж краінай і дзяржавамі ЕЗ. Гэтае становішча павінна змяняцца".

     

    JuBIC ужо пэўны час супрацоўнічае з віленскім ДПЧ, а таксама з Фундацыяй ДПЧ ў Осле - прыглядае за інтэрнет-старонкай установы, ладзіць мерапрыемствы. "Цяпер разам з праваабаронцамі Нарвегіі і Беларусі будзем дбаць пра гэты Дом, як пра свой. Будзем дамагацца, каб ён для беларусаў стаў сапраўдным астраўком свабоды і грамадзянскага дыялогу ў традыцыйна талерантнай Вільні", - сцвярджаюць наноў спечаныя партнёры ДПЧ.



    Komentarai (0):
    Імя*: Эл. пошта:
    Каментар*:
    « Назад