JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Навіны


    2009.09.16

    Прэзідэнт Беларусi ў Літвe


    Запрашэнне беларускага прэзідэнта ў Літву - гэта відавочная змена ў замежнай палітыцы афіцыйнай Вільні, якую нельга ацэньваць адназначна.


    Калі размова з рамак "прагматычнага дыялогу" пяройдзе на ўзровень "дыпламатычнага сяброўства" - паўстае пагроза адсоўвання ў бок галоўных пытанняў, звязаных з будучыняй Беларусі. Ніхто не мае права забывацца, што парушэнні правоў чалавека, абмежаванне свабоды слова, пераслед апазіцыі застаюцца рэаліямі сучаснай Беларусі, незалежна ад таго, што гаворыць беларуская прапаганда.


    З іншага боку, палітыка поўнай ізаляцыі пацярпела няўдачу. Літва насамрэч не можа сабе дазволіць не размаўляць з чалавекам, якія практычна трымае ў закладніках краіну з 10-мільённым насельніцтвам.


    Безумоўна, існуе шэраг двухбаковых пытанняў, якія Вільні і Менску трэба вырашаць - у інтарэсах сваіх грамадзянаў і бізнесу. Культурны дыялог, пытанні транзіту, забеспячэнне бяспекі інвестыцыяў і ў рэшце рэштаў візавыя бар'еры, якія неабходна змякчаць. На сённяшні дзень Літва, а не Беларусь не робіць усяго, што можа, каб палегчыць шэнгенскі рэжым для грамадзянаў трэціх дзяржаў, хоць у гэтым зацікаўленая і сама Літва.



    Komentarai (0):
    Імя*: Эл. пошта:
    Каментар*:
    « Назад