|
ЮБІЦ далучыўся да ліста некалькіх грамадскіх і праваабарончых арганізацыяў краін Еўропы да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку грамадзяніна Беларусі Івана Міхайлава і іншых, якія пераследуюцца за адмову ісці ў войска і браць у рукі зброю з рэлігійных меркаванняў. Тэкст ліста: Свабоду Івану Міхайлаву! - Спыніце пераслед адмоўнікаў з ідэйных меркаванняў у Беларусі Адкрыты ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку ад наступных арганізацыяў: Libereco – Partnership for Human Rights (Bonn) People in Need (Prague) The European Bureau for Conscientious Objection (Brussels) Centre for Development of Democracy and Human Rights (Moscow) Menschenrechte in Belarus e.V. (Berlin) Östgruppen - the Swedish Initiative for Democracy and Human Rights (Stockholm) United Center of Initiatives for Belarus (Vilnius) Janun e.V. Region Hannover (Hannover) International Association Civic Belarus (Prague) Bund für Soziale Verteidigung e.V. (Minden) Europäischer Austausch (Berlin) Gemeinschaft Schweizer Zivildienstleistender (Zurich) Бон, 27.01.2010 г. Апошнім часам у Беларусі павялічваецца колькасць выпадкаў пераследу маладых людзей, якія з ідэйных меркаванняў адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы. 29 студзеня 2010 г. адбудзецца слуханне па справе 21-гадовага Івана Міхайлава, абвінавачанага ва ўхіленні ад праходжання абавязковай вайсковай службы і арыштаванага 15 снежня 2009 г. Іван Міхайлаў вызнае габрэйска-месіянскую веру і не можа служыць у войску з рэлігійных перакананняў. Ён хадайнічаў аб прызначэнні на альтэрнатыўную цывільную службу, прадугледжаную арт. 57 Канстытуцыі Беларусі. Маладому чалавеку пагражае штраф або турэмнае зняволенне тэрмінам да 2 гадоў, калі яго прызнаюць вінаватым. Яшчэ ў лістападзе 2009 г. Дзмітрый Смык, які з'яўляецца сведкам Еговы, быў асуджаны да выплаты значнага штрафу за адмову праходзіць абавязковую вайсковую службу з рэлігійных прычын і патрабаванне замены вайсковай службы на альтэрнатыўную цывільную. Яму забаронены выезд з краіны і істотна абмежаваная свабода руху па тэрыторыі Беларусі. Гэта першы такі выпадак цягам апошніх 9 гадоў. На думку беларускіх праваабарончых арганізацыяў, яшчэ двое маладых людзей - Андрэй Цянюта і Яўген Якавенка - зазнаюць пераслед за свядомую адмову ад праходжання вайсковай службы. Прызнаючы Івана Міхайлава вязнем сумлення, арыштаванага выключна праз прынятае ім свядомае рашэнне, заклікаем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку адразу і безумоўна вызваліць Івана Міхайлава. Таксама заклікаем Аляксандра Лукашэнку да адмены рашэння аб штрафе і зняцця абмежавання перасоўвання ў дачыненні да Дзмітрыя Смыка. Акром таго, павінны быць знятыя ўсе абвінавачанні супраць Івана Міхайлава і Дзмітрыя Смыка. Яшчэ ў 2000 г. Канстытуцыйны Суд РБ вынес рашэнне аб неабходнасці тэрмінова ўвесці альтэрнатыўную цывільную службу. Заклікаем Прэзідэнта Лукашэнку забяспечыць права на альтэрнатыўную службу ўсім асобам, якія адмаўляюцца ад вайсковай службы з ідэйных перакананняў у адпаведнасці з Арт. 57 канстытуцыі РБ. Як мага хутчэй павінен быць прыняты беларускі закон, які ўводзіць альтэрнатыўную службу. Да прыняцця такога закона нікога нельга вінаваціць або асуджаць за свядомую адмову ад праходжання абавязковай вайсковай службы. З павагай, Libereco – Partnership for Human Rights (Bonn)/ Libereco – Супраца ў імя правоў чалавека (Бон); People in Need (Prague)/ Чалавек у бядзе (Прага); The European Bureau for Conscientious Objection (Brussels)/ Еўрапейскае бюро адмовы ад вайсковай службы з меркаванняў сумлення (Брусель); Centre for Development of Democracy and Human Rights (Moscow)/ Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Масква); Menschenrechte in Belarus e.V. (Berlin)/ "Правы чалавека ў Беларусі" (Берлін); Östgruppen - the Swedish Initiative for Democracy and Human Rights (Stockholm)/ "Östgruppen" – Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека (Стакгольм); United Center of Initiatives for Belarus (Vilnius)/ Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (Вільня); Janun e.V. Region Hannover (Hannover)/ "Janun" (рэгіён Гановер); International Association Civic Belarus (Prague)/ Міжнародная асацыяцыя "Грамадзянская Беларусь" (Прага); Bund für Soziale Verteidigung e.V. (Minden)/ Звяз за сацыяльную ахову (Міндэн); Europäischer Austausch (Berlin)/ "Еўрапейскі абмен" (Берлін); Gemeinschaft Schweizer Zivildienstleistender (Zurich)/ Аб'яднанне выканаўцаў цывільнай службы Швейцарыі (Цюрых).
|