JuBIC
JuBIC
LT /EN /BY

JuBIC

  • Пра нас
  • Навіны
  • Дзейнасць
  • Праекты
  • Каманда
  • Кантакты


  • Падпішыцеся на навіны JuBIC:

    Эл. пошта:






    Пра нас

     

    Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) - гэта няўрадавая арганізацыя, заснаваная ў Вільні, што займаецца рознабаковай дзейнасцю ў галіне сувязяў Літвы з Беларуссю.

    Асноўная мэта JuBIC - пабудзіць Літву да актыўнай дзейнасці ў справе перадачы дэмакратычнага досведу ды ўзмацнення дэмакратычнай супольнасці ў Беларусі. JuBIC хоча бачыць Беларусь незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай дзяржавай, паўнавартаснай сяброўкай супольнасці еўрапейскіх краін.

    Менавіта таму арганізацыя намагаецца паменшыць адлегласць паміж беларускім і літоўскім грамадствамі, што паўстала праз палітычную ізаляцыю Беларусі; наладзіць актыўныя сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і неафіцыйныя палітычныя двухбаковыя сувязі; узмацніць супрацоўніцтва паміж недзяржаўнымі сектарамі.



    Хто мы?



    Мы - незалежная арганізацыя, створаная актывістамі Беларусі і Літвы, якіх хвалюе Беларусь ды яе будучыня.


    У што мы верым?

    • Мы верым, што дэмакратыя і павага да асобы - гэта неабходныя ўмовы для ўтварэння моцнай, творчай і квітнеючай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
    • Мы мяркуем, што Літва, Польшча, Украіна, Еўразвяз, ЗША ды іншыя краіны мусяць аб'яднацца з мэтай паспрыяць паспяховаму адраджэнню Беларусі.
    • Мы ўпэўненыя, што палітычная ізаляцыя Беларусі не павінна абазначаць таксама сацыяльную, культурную, эканамічную ізаляцыю.
    • Мы верым, што дэмакратыю немагчыма ствараць будуючы сцены, таму раім будаваць масты.


    Што мы робім?

     

    • Мы ствараем і падтрымліваем ідэі ды ініцыятывы, якія тычацца Беларусі.
    • Мы інфармуем і кансультуем тых, хто мае намер удзельнічаць у разнастайнай грамадскай, сацыяльнай ці культурнай дзейнасці, накіраванай на ўсталяванне сувязяў з Беларуссю.
    • Мы намагаемся, каб літоўскае грамадства звяртала больш увагі на беларускія праблемы.
    • Мы хочам зрабіцца мастом паміж Літвой і Беларуссю, які злучыць няўрадавыя грамадскія арганізацыі, моладзь, бізнэсоўцаў, палітыкаў.


    Будуйма масты разам.